СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Расію 11 красавіка прыляцеў спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф. Як пішуць расійскія СМІ, Уіткаф знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, у гэтым горадзе «надзвычай важная нарада» запланаваная сёння і ва Уладзіміра Пуціна.

Спецпосланник президента США Стив Уиткофф. Фото: Reuters
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф. Фота: Reuters

Як пішуць расійскія СМІ, Уіткаф ужо сустрэўся са спецпрадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым. Сустрэча прайшла ў «Гранд Гатэль Еўропа».

Раней афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў на пытанне журналістаў пра магчымую сустрэчу спецпасланніка прэзідэнта ЗША з Уладзімірам Пуціным заявіў: «Калі будзе — мы паведамім». Ён таксама расказаў, што Пуцін 11 красавіка правядзе ў Санкт-Пецярбургу «надзвычай важную» нараду па развіцці Ваенна-марскога флоту.

Калі сустрэча Пуціна і Уіткафа адбудзецца, яна будзе ўжо трэцяй, піша Axios. Паводле інфармацыі выдання, Трамп быў расчараваны тым, што ў перамовах па Украіне няма істотнага прагрэсу, і калі да канца месяца перамір'е не будзе дасягнутае, Трамп можа ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі.

Крыніца Axios паведаміла, што Трамп збіраецца гэтага дабіцца альбо праз выканаўчую ўладу, альбо звярнуўшыся ў Кангрэс з просьбай прыняць новае заканадаўства пра санкцыі.

«Мы дабіваемся прагрэсу. Мы спадзяёмся, што мы даволі блізкія да заключэння пагаднення паміж Расіяй і Украінай пра спыненне баявых дзеянняў», — заявіў Трамп у чацвер падчас паседжання Кабінета міністраў.

Нагадаем, раней Дональд Трамп заявіў, што калі яму не ўдасца дамовіцца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным пра мір, то ён увядзе пошліны ад 25 да 50% на расійскую нафту. Замежныя кампаніі, якія купляюць нафту ў Расіі, не змогуць весці бізнес у ЗША, адзначыў кіраўнік Белага дома.

Яшчэ адной мерай можа стаць блакаванне расійскага ценевага флоту.

Таксама стала вядома, што ў Сенаце падрыхтавалі законапраект пра новыя санкцыі супраць Расіі ў выпадку адмовы Крамля ад мірнага пагаднення з Украінай. Дакумент прадугледжвае ўвядзенне 500-працэнтнай пошліны на тавары з краін, якія купляюць расійскія нафту, газ, уран і іншыя рэсурсы. А таксама санкцыі супраць асобаў, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію.

Чытайце таксама