Прынятыя ў другім чытанні законапраекты пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс і пра народнае апалчэнне, паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў. Па першым дакладчыкамі былі генпракурор Андрэй Швед з дэпутатам Марынай Лянчэўскай, па другім — дэпутат Яўген Зайцаў.
Праектам зменаў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс карэктуецца артыкул 29 КПК. Дзякуючы гэтаму беларускія органы атрымаюць права заводзіць у дачыненні да памерлых крымінальныя справы па злачынствах, пералічаных у артыкуле 85 Крымінальнага кодэкса. То-бок у Беларусі могуць пачацца «суды над мёртвымі».
Законапраект жа пра народнае апалчэнне прыняты ў другім чытанні, але само народнае апалчэнне ўжо існуе і без закона. У некаторых раёнах Беларусі фармавалі такія атрады. Першы эксперымент прайшоў восенню 2022 года на базе Лабжанскага сельскага савета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У красавіку такія вучэнні прайшлі ў Барысаўскім раёне, двух раёнах Гродзенскай вобласці, у траўні — у Ваўкавыскім раёне.
Далей законапраекты мусяць прыняць у Савеце Рэспублікі, а пазней яны пойдуць на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі.