Опубликовано 8 лiстапада 2023 у 08.39
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.online/news/cellar/53361.html    

Пра гэтага музыку з беларускімі каранямі «хутка будзе гаварыць увесь свет». Прынамсі так лічаць у Іспаніі

Іспанскаму музыку Руслану Медзявілью, мама якога — з Беларусі, журналісты найстарэйшай і найбуйнейшай у краіне радыёстанцыі Cadena SER прадракаюць вялікі поспех найбліжэйшым часам, піша выданне «Белорусы и мир».

Rusowsky на фестивале FIB. Фото: facebook.com/fibfestival
Rusowsky на фестывалі FIB. Фота: facebook.com/fibfestival

На сайце гэтага медыя з’явіўся артыкул пра артыстаў, што праявілі сябе апошнім часам. Ён называецца «Rusowsky — іспанскі артыст з беларускімі каранямі, пра якога хутка будзе гаварыць увесь свет».

Rusowsky — менавіта такі творчы псеўданім узяў сабе Медзьявілья, які стварае трэкі ў жанры bedroom pop, што можна перакласці як «поп-музыка са спальні».

Як сказана ў артыкуле, Руслан нарадзіўся ў 1999 годзе ў Вальядалідзе, але хутка пераехаў з бацькамі ў Фуэнлабраду. Яго мама, выкладчыца музыкі, з самых ранніх гадоў брала сына на свае ўрокі.

«Яго музыка магла б быць тыповай для аўтара-выканаўцы, калі б не той пласт аб’ёмнага гучання, які маюць яго песні. Вакодар і гук ад электрапопу да трэпу робяць усё астатняе», — так апісаны стыль Rusowsky.

Адзначаецца, што Руслан супрацоўнічаў з такімі выканаўцамі, як C Tangana і Dellafuente, і, хоць яшчэ не выпусціў першы дыск, выступіў гэтым летам на FIB — Міжнародным фестывалі ў Бенікасіме.

«Кінемся ў вір з галавой і выкажам здагадку, што ён стане адным з адкрыццяў 2024 года», — падсумавалі аповед пра Медзьявілью журналісты радыёстанцыі.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO