Опубликовано 6 июня 2022 в 15.15
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.online/news/cellar/15631.html    

У Беларусі стварылі мабільны дадатак — чыталку дзіцячых аўдыёкніг «Кніжны воз»

Беларускія распрацоўшчыкі стварылі бясплатны мабільны дадатак — чыталку аўдыёкніг для дзяцей на беларускай мове «Кніжны воз». Ён даступны ў App Store і Google Play.

«Кніжны воз» — платформа, дзе размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове.

— Я фактычна абіраю тыя аўдыёказкі, якія падабаюцца маім дзецям і якія, я лічу, будуць цікавыя большасці беларускамоўных і ўвогуле беларускіх дзяцей, — кажа распрацоўшчык дадатка Міхась Бутылін.

Платформа існуе з 2020 года. Зараз там можна паслухаць 31 кнігу, у тым ліку аповесць «Ладдзя роспачы» Караткевіча, «Хронікі Нарніі» Льюіса і народныя казкі.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO